| Чатырнаццаць святых памочнікаў |
[May. 10th, 2012|03:46 pm] |
Сярод вялікай колькасці святых, Касцёл асобна вылучае чатырнаццаць. Чатырнаццаць святых, заступніцтва якіх з'яўляецца найбольш эфектыўным. Чатырнаццаць святых памочнікаў - гэта святыя, якія аб'ядноўваюць дзве царквы - каталіцкую і праваслаўную. Абедзве прызнаюць, што іх хадайніцтва да Бога, з'яўляецца вельмі моцным, асабліва ў выпадках захворвання. Усе яны жылі прыкладна ў той жа самы перыяд - пералом III i IV стагоддзяў - час панавання імператара Дыяклетыяна, калі былі найбольш крывавыя і пакутныя часы для хрысціянства. ( Далей... )
|
|
|
| Віленскія казюкі |
[Mar. 13th, 2012|05:29 pm] |
Нарэшце здзейснілася мара некалькі апошніх гадоў – выбраўся у Вільню на знакаміты фэст – кірмаш Святога Казіміра, ці, як як яго называюць у самой Вільні – “Казюкас”. Сама гісторыя гэтага мерапрыемства сягае нібыта яшчэ ў семнаццатае стагоддзе, калі неўзабаве пасля кананізацыі святога Казіміра, ў Вільню пачалі вялікімі натоўпамі прыходзіць пілігрымы, каб пакланіцца свайму ўлюбенаму каралевічу, які вылучаўся цнотамі і пабожнасцю, але, нажаль, не паспеў гэтыя цноты і пабожнасць прывіць свайму народу, бо памёр у Гродне ва ўзросце дваццаці пяці гадоў. Літва не атрымала,быць можа, добрага і вялікага караля, затое ў яе з’явіўся свой нябесны апякун, які атрымаў павагу і любоў свайго народу. Дык вось( Read more... )
|
|
|
| Кардынал Роберт Сара |
[Jun. 22nd, 2011|12:10 am] |
Чарговы кардынал завітаў у Беларусь гэтымі днямі. Экзатычны для нашай краіны кардынал з чорнага кантыненту - Роберт Сара. Што мы пра яго ведаем?
Роберт Сара - кардынал Рымска-каталіцкай царквы гвінейскага паходжання. З 2010 году ён з'яўляецца прэзідэнтам Папскай Рады Cor Unum. Раней ён служыў у якасці сакратара Кангрэгацыі евангелізацыі народаў. Кардынал Сара валодае французскай, англійскай і італьянскай мовамі.
Кардынал Сара нарадзіўся ў 1945 годзе ў Гвінеі. У 1957 годзе ён паступіў у семінарыю ў горадзе Бінгервілль, што знаходзіцца ў Кот Д'Івуары (былы Бераг Слановай Косткі). Пасля таго як Гвінея атрымала незалежнасць ў 1958 г., гвінейскія семінарысты, якія вучыліся ў Бінгервіллю, вярнуліся ў 1960 г. у сваю краіну, у семінарыю Дзіксін, але толькі на адзін год. 15 жніўня 1961 года Дэмакратычная партыя Гвінеі нацыяналізавала усе прыватныя каталіцкія школы, ў тым ліку і семінарыі. Некаторы час семінарысты, а разам з імі і Роберт Сара, знаходзіліся ў сваіх парафіях, а пасля сабраліся ў парафіі Святога Крыжа, Кіндзія, чакаючы адкрыцця іншай семінарыі, размешчанай ў 135 кілометрах ад сталіцы Гвінеі - Канакры. Атрымаўшы ступень бакалаўра ў 1964 годзе, малады Сара быў адпраўлены ў Францыю, каб вучыцца ў семінарыі горада Нансі. Але з-за палітычных адносін паміж Францыяй і Гвінеяй, ён павінен накіравацца зноў у Афрыку - ў Сенегал, каб завяршыць сваю багаслоўскую фармацыю. У тым жа годзе ён быў накіраваны на вучобу ў Папскі Грыгарыянскі універсітэт у Рыме, дзе ён атрымаў ліцэнцыят ў багаслоўі, і ў Францішканскі Біблейскі інстытут ў Ерузалеме, дзе атрымаў ліцэнцыят ў Святым Пісанні. У Гвінею вярнуўся ў 1974 годзе. ( Read more... ) |
|
|
| Кардынал Юзаф Томко |
[Oct. 9th, 2010|12:59 am] |
У Мінск на святкаванне трохсотгоддзя Катэдры Папам Бенедыктам XVI быў накіраваны легат - Яго Эмінэнцыя кардынал Юзаф Томко. Што мы ведаем пра пасланца Яго Святасці?
Юзаф Томко нарадзіўся 11 cакавіка 1924 , у вёсцы Удавске, недалёка ад мястэчка Гумен, у Чэхаславакіі (сучасная Славакія ). Ён вучыўся на тэалагічным факультэце Браціславы, а затым здзейсніў падарожжа у Рым , каб вучыцца ў Папскай Лятаранскай Акадэміі і Папскім Грыгарыянскім універсітэце , дзе ён абараніў дактарантуры ў багаслоўі, кананічным праве і сацыяльных навуках. Томко быў пасвечаны на святара 12 сакавіка 1949 , пасвячэнне правёў Луіджы Тралья - тытулярны арцыбіскуп Чезареі ды Палестыны, намесьнік Рыма. Працаваў ў Рыме і Порта і Санта-Руфина ў 1950 - 1979 гг. З 1950 па 1965 ён служыў віцэ-рэктарам а пазней рэктарам Папскай Калегіі Nepomucenum. Ён таксама выкладаў у Міжнародным універсітэцкім Pro Deo з 1955 да 1956 . Томко быў падняты да рангу Таемнага пазаштатнага камергера (камергер служыў Папе Рымскаму на працягу аднаго тыдня ў год у перыяд афіцыйных цырымоній) 5 снежня 1959 і 3 жніўня 1963. На службу ў Рымскую Курыю паступіў ў 1962 г. у якасці памочніка ў секцыю забароненых кніг Святой Кангрэгацыі Дактрыны Веры. Томко стаў ганаровым прэлатам Яго Святасці 17 чэрвеня 1970 г, і на працягу гэтага года стаў прафесарам у сваёй alma mater - Папскім Грыгарыянскім універсітэце. У дадатак да сваіх акадэмічных абавязкаў, ён быў прызначаны намеснікам сакратара Святой Кангрэгацыі па справах Біскупаў у 1974 г. Ён таксама стаў сузаснавальнікам рэлігійнага часопіса Інстытута Святых Кірылы і Мяфодзія ў Рыме. 12 ліпеня 1979, Юзаф Томко быў прызначаны Генеральным сакратаром Сусветнага Сінода Біскупаў і тытулярным арцыбіскупам Даклеі. Яго епіскапскую ардынацыю ў Сікстынскай капліцы правёў 15 верасня 1979 непасрэдна Ян Павел II, якому дапамагалі ў саслужэнні Эдуард Марцінэс Самала - тытулярны арцыбіскуп Тагастэ, намеснік Дзяржаўнага Сакратара Святога Прастола і Эндру Грэгары Грутка - біскуп Гары, ЗША . Пазней 24 красавіка 1985 Езаф Томко быў прызначаны пра-прэфектам Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў . Ян Павел II узвёў Юзафа Томко ў кардыналы-дыяканы на кансысторыі 25 мая 1985. Ужо 27 мая , Томко быў падвышаны, каб стаць поўным прэфектам кангрэгацыі, і такім чынам, таксама вялікім канцлерам Папскага Урбаніанскага Універсітэта. У гэты перыяд кардынал стаў блізкай даверанай асобай папы Яна Паўла II, і служыў спецыяльным папскім пасланцам на рэлігійных святкаваннях і падзеях у мностве розных краін. Ён быў названы сябрам перадсінадальнага Савета для спецыяльнага Сінода азіяцкіх біскупаў у верасні 1995. Пасля дзесяці гадоў пастаяннага знаходжання ў сане кардынала-дыякана, ён быў узведзены ў сан кардынала-святара (з тытулам тытулярнай царквы св. Сабіны) 29 студзеня 1996 г. 23 кастрычніка 2001 кардынал Томко быў прызначаны старшынёй Папскай Камітэта па Міжнародным Еўхарыстычным Кангрэсам, завяршаючы свой доўгі шаснаццацігадовы тэрмін знаходжання на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. На гэтай пасадзе, ён узначальваў дэлегацыю Святога Прастола на міжрэлігійным кангрэсе ў Казахстане з 23 верасня па 24 верасня 2003. Пасля дасягнення васьмідзесяцігдовага ўзросту, кардынал Томко страціў права ўдзельнічаць у любых будучых папскіх канклавах. Пасьля сьмерці Яна Паўла II 2 красавіка 2005 г., Юзаф Томко і ўсе галоўныя службовыя асобы Ватыкана, у адпаведнасці з традыцыяй, аўтаматычна страцілі свае пасады ў перыяд Sede Vacante. Пазней, 21 красавіка, ён быў паўторна зацверджаны старшынёй Папскай Камітэта па Міжнародным Еўхарыстычным Кангрэсе Папам Рымскім Бенедыктам XVI . Кардынал Томко пакінуў свой пост старшыні 1 кастрычніка 2007 г. (с) Wikipedia ( Яшчэ адно фота )
|
|
|
| Цуд святога Казіміра |
[Mar. 3rd, 2010|11:41 pm] |

4 сакавіка 1484 года ў каралеўскім замку ў Гародні закончыў свой зямны шлях сын караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Казіміра IV малады каралевіч Казімір, які меў трохі больш за 25 гадоў. Сумавалі бацька і маці, сумавалі родныя, што не стала найбольш чулага, разважнага і пабожнага з каралевічаў. Цела ягонае было перавезенае ў сталічную Вільню і ўрачыста пахаванае ў капліцы катэдральнага касцёла святога Станіслава. Цікава, што неўзабаве пасля пахавання тут пачалі дзеяцца розныя цуды, пра якія пазней падрабязна было напісана ў Acta Sanctorum. Малодшы брат Казіміра, вялікі князь Аляксандр, заняўшы ў 1501 годзе пасад караля Польшчы, накіроўвае ў Рым да Папы Аляксандра VI пробашча віленскай катэдры Эразма Цялка з просьбаю выслаць прадстаўніка для разгляду неардынарных здарэнняў і вывучэння жыцця каралевіча Казіміра. І ў 1517 г. Апостальскі Пасад утварае камісію для разгляду тых надзвычайных здарэнняў. Хто ведае, магчыма, кананізацыйны працэс заняў бы нашмат больш часу, калі б не цуд, які падштурхнуў і духоўных асобаў ВКЛ, і каралеўскую сям’ю ды і сам Апостальскі Пасад да паскарэння справы. ( Чытаць далей... ) |
|
|
| Ісоп |
[Feb. 20th, 2010|12:46 am] |
Сёння ў Літургіі касцёла спяваўся пяцідзесяты псальм, у якім ёсць такія словы: "Акрапі мяне ісопам і ачышчуся". Шчыра кажучы, доўгі час лічыў, што ісоп – гэта нейкая вадкасць, штосьці накшталт алею, ці нейкай настоенай асаблівым чынам вады. Але на самой справе ісоп аказаўся раслінай. І раслінай не зусім простай. З найстаражытных часоў у шматлікіх месцах, дзе рос ісоп, ён ужываўся ў абрадах ачышчэння. Для гэтага пучкамі гэтай расліны, змочанымі вадой ці ахвярнай крывёй, крапілі людзей, скаціну і любыя прадметы, якія патрабавалі такога абраду. Асабліва часта выкарыстанне ісопу для ачышчэння згадваецца ў Бібліі. Напрыклад, Кніга Лявіту прадпісвае святару для ачышчэння пракажонага ўзяць жывую птушку, кедравую галіну, чырвоную нітку і ісоп. Галінкі кедра і ісопу належала перавязаць ніткай, абмачыць іх у крыві птушкі, заколатай над крынічнай вадою, пакрапіць ачышчанага ад праказы сем разоў і абвясціць яго чыстым, а жывую птушку адпусціць у поле. Падобным чынам ачышчалася хата і людзі, якія дакрануліся да памерлага ці да труны. Маісей, перадаўшы народу запаведзі Старога запавету, узяў кроў цялят і казлоў змяшаную з вадою, чырвоную поўсць і зноў такі ісоп, і акрапіў увесь народ, кажучы: "Гэта кроў запавету, які даў вам Бог" Паводле Кнігі Зыходу, Бог загадаў старэйшынам памазаць пучкамі ісопу, змочанымі ў крыві ахвярнага ягня ашэстак і вушакі дзвярэй, каб людзі, якія жывуць за гэтымі дзвярамі не былі знішчаны Божай карай. Ісоп таксама з’яўляецца і ў Новым Запавеце. Так, Ян Евангеліст кажа, што пасля распяцця Хрыста ваяры намачылі кіслым віном губку, наклалі яе на сцебель ісопа і паднеслі да вуснаў Езуса, каб палегчыць яго пакуты.

Невядома праўда, ці той старажытны ісоп і ёсць вядомым цяпер Hyssopus officinalis. |
|
|
| Сон. |
[Nov. 30th, 2009|10:09 pm] |
Дзеду прысніўся сон: "Ляжу я дома на ложку, раптам чую - нехта у сені грукае. Ну, думаю, чаго я буду адчыняць, невядома хто там яшчэ прыйшоў, а я тут адзін ў хаце. Не адчыніў. Гляджу потым праз вакно, а там нека баба. Я, кажа, Грыпа, ніхто тут мне адчыняць не хоча, ну то пайду ў Сцеркава. Так і пайшла". Вось так хвароба мінула майго дзеда. Праз месяц яму дзевяноста два... |
|
|
| Кардынал Каспер ў Мінскай Архікатэдры |
[Nov. 9th, 2009|12:51 am] |
Невялікі фотарэпартажык з візіту кардыналаў Вальтэра Каспера ды Тэадора МакКарыка ў Мінскую архікатэдру. Кардынал Каспер цэлебраваў Святую Імшу ды прамовіў казанне, кардынал МакКарык таксама прымаў удзел у Святой Імшы ды дапамагаў пры асвячэнні новага Крыжовага шляху.
 Можа фатаграфіі мае і не такіе прафесійныя ды прыгожыя, як на католік.бай, але каму цікава, прашу зазірнцуць ( пад кат )
Дарэчы, абодва прысутныя кардыналы былі разам ўзведзеныя да сваёй годнасці Папам Янам Паўлам ІІ на кансісторыі 21 лютага 2001 году, разам з кардыналам Джаванні Батыста Рэ, прэфектам кангрэгацыі біскупаў, кардыналам Зянонам Грахалеўскім (які не так даўно таксама быў у Мінску), кардыналам Леманам, кардыналам Любамірам Гузарам, кардыналам Рабэрта Туччы ды кардыналам Мар'янам Яворскім. І іншымі, пра якіх я нічога не чуў. |
|
|
| Гало |
[Nov. 2nd, 2009|08:13 pm] |

Сябры, ці бачыў хто з вас такі цуд? :) Недалёка ад Ліды. 1 лістапада 2009 году. Урачыстасць усіх святых. |
|
|
| Покровский кирмаш |
[Oct. 13th, 2009|11:09 pm] |
|
На Покровском кирмаше на одном из стендов увидел розарий. Не поверил своим глазам, присмотрелся: обычный такой розарий, красный, видимо с запахом роз даже. Ну, думаю, какой-то подвох. Да нет, и на коробочке написано "Jerusalem Rosary". Ладно, решил уточнить. "Это у вас - говорю - чëтки ведь католические?". Тетенька посмотрела на меня, вздохнула, и выдала: "Да, католические. Мы их предлагаем как бусы с крестом. На шею надевать и носить". Вот так. |
|
|